Створаны арганізацыйны камітэт для падрыхтоўкі і правядзення Нацыянальнай выставы Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы, якая пройдзе 22—25 верасня 2010 года. Такое рашэнне прынята распараджэннем прэм’ер‑міністра № 66р ад 18 мая.

Як паведаміла прэс‑служба ўрада, старшынёй аргкамітэта зацверджаны міністр транспарту і камунікацый Іван Шчэрба, яго намеснікам — міністр гандлю Валянцінаў Чаканаў. У склад камітэта таксама ўвайшлі прадстаўнікі кіраўніцтва Мінгандлю, Мінбудархітэктуры, іншых рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, аблвыканкамаў.

Усяго ў 2010 годзе Беларусь возьме ўдзел у 12 нацыянальных выставах за мяжой. У чэрвені адбудзецца нацыянальная выстава Беларусі ў Бялградзе (Сербія). У верасні Беларусь плануе прадставіць сваю экспазіцыю на міжнародным навукова‑прамысловым форуме «Расія Адзіная» ў Ніжнім Ноўгарадзе. Чакаецца, што ў кастрычніку нацыянальная выстава Беларусі пройдзе ў Днепрапятроўску (Украіна), у кастрычніку—лістападзе беларуская экспазіцыя будзе дэманстравацца ў Іране на Тэгеранскай міжнароднай прамысловай выставе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?