У пятым матчы фіналу Усходняй канферэнцыі «Манрэаль Канадыенс» 24 мая саступіў у гасцях «Філадэльфіі Флаерз» з лікам 2:4 і прайграў серыю — 1:4.

Андрэй Касціцын сёння правёў на пляцоўцы 10 хвілін 56 секундаў. Каэфіцыент карыснасці «‑1».

Сяргей Касціцын не гуляў.

«Манрэаль» прайграў першы, другі, чацвёрты і пяты матчы (0:6, 0:3, 0:3, 1:5), выйграў у 4‑м (5:1).

Аднак сёлетні розыгрыш можна прызнаць для клуба, яік фінішаваў на апошнім прахадным месцы ў плей-оф (8-е), паспяховым.

У першым раўндзе клуб выбіў з Кубка Стэнлі пераможцу рэгулярнага чэмпіянату «Вашынгтон Кэпіталз» (4:3), у другім — мінулагодняга ўладальніка Кубка «Пітсбург Пінгвінз».

У сёлетнім розыгрышы Кубка Стэнл Андрэй Касціцын правёў за «Манрэаль» ўсе 19 матчаў і зарабіў восем бамбардзірскіх балаў (3+5).

Сяргей Касціцын згуляў у 5 з 19 матчаў: у чатырох супраць «Вашынгтона» і адным супраць «Філадэльфіі». Бамбардзірскімі баламі не вызначаўся.

Руслан Салей — яго «Каларада» вылецеў у першым раўндзе — у Кубку Стэнлі правёў адзін матч.

У фінале Кубка Стэнлі згуляюць 2‑я каманда Захада «Чыкага Блэкхокс» і 7‑я Усхода «Філадэльфія Флаерз».

«Чыкага» тройчы валодаў Кубкам Стэнлі (1934, 1938, 1961), «Філадэльфія» — двойчы (1974, 1975). А наогул найбольшая колькасць трафеяў у «Манрэаля» - ажно 24.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?