Больш за тры тысячы чалавек зладзілі марш пратэсту супраць будаўніцтва ў гэтай альпійскай краіне новых атамных электрастанцый. Маніфестанты называюць АЭС састарэлымі і небяспечнымі, заклікаючы наўзамен надаць увагу прыродным крыніц энергіі — сонца і ветру.

«Я — дзіця Чарнобыля; мы змагаемся за тое, каб гэтага ніколі больш не адбылося», ‑‑ кажа адзін з удзельнікаў акцыі.

У 2013 годзе ў Швейцарыі павінен адбыцца рэферэндум, на якім грамадзяне краіны вырашаць будучыню швейцарскай атамнай энергетыкі.

«Гэта кропка адліку кампаніі, разлічанай да 2013 года, калі мы прагаласуем за будаўніцтва новых станцый або супраць яго. Наша дэманстрацыя — пачатак вялікага шляху», — зазначаюць удзельнікі акцыі.

У 1975 годзе такія акцыі пратэсту ў кантоне Аарау змаглі прадухіліць будаўніцтва АЭС. У той жа час сёння больш за 40% швейцарскай электрычнасці забяспечваецца атамнымі станцыямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?