З наступленнем цяпла ў медустановы Брэстчыны часцей сталі звяртацца людзі з укусамі насякомых‑крывасмокаў. На шчасце, выпадкаў захворваннем клешчавым энцыфалітам альбо іншымі небяспечнымі інфекцыйнымі хваробамі, якія пераносяць кляшчы, пакуль не зафіксавана.

Але медыкі заклікаюць засцерагацца. Як сказала Ала Корзун, урач‑паразітолаг Брэсцкага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, летась захварэлі клешчавым энцыфалітам 33 жыхары вобласці, а лайм‑барэліёзам — 179 чалавек. Маладая жанчына, якой крывасмокі занеслі аж дзве названыя інфекцыі, памерла. Гэтыя небяспечныя насякомыя могуць пераносіць яшчэ да дзясятка іншых небяспечных інфекцый. А ў раёне Белавежскай і Ружанскай пушчаў зарэгістраваны найбольшыя ачагі «заразнага» кляшча. Ды падхапіць інфекцыю можна не толькі ў векавым лесе, але і ў гарадскім парку, на лецішчы. Таму нічога не застаецца, як старанна захоўваць меры прафілактыкі, галоўныя з якіх ‑‑ шчыльнае адзенне.

Калі каварнае насякомае ўсё ж знойдзена на целе, неабходна яго выдаліць, месца ўкусу апрацаваць ёдам, а кляшча лепей прынесці ў лабараторыю на даследаванне. Гэтыя даследаванні платныя, але ж здароўе даражэй.

Калі насякомае інфікавана, у першыя дні не позна правесці прафілактычнае лячэнне, каб папярэдзіць захворванне.

Медыкі лічаць, што спосабам экстраннай прафілактыкі можа стаць і вядомы антысептык ‑‑ чыстая газа, калі ёй змазваць месца ўкусу 3‑4 разы ў дзень не менш за 6‑7 дзён.

Але лепей усё ж не дапускаць укусаў з дапамогай закрытага адзення. Тым болей, што на нас гатовыя напасці не толькі кляшчы, але і мошкі, якія ўжо вылецелі пасля зімовага зацішша.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?