Двое школьнікаў 1992 і 1994 гадоў нараджэння ўвечары 24 траўня пасля заняткаў адправіліся купацца на вадаём (г.зв. Ручай) ў мінскай Курасоўшчыне побач з домам па адрасе ул.Брэсцкая, 90.

Малодшы з школьнікаў скакаў у ваду з агароджы назіральнай пляцоўкі дамбы. Другі стаяў побач і назіраў. Затым ён таксама залез на агароджу, скокнуў уніз і стаў тануць. Таварыш спрабаваў яго выратаваць, але не змог.

Ён вылез на бераг і паведаміў пра здарэнне прахожай, якая і патэлефанавала ў міліцыю. Аднак выратаваць школьніка не ўдалося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?