Жыхар Сенненскага раёна (Віцебская вобласць) за мабільнік забіў 77‑гадовую жанчыну, паведаміў следчы‑крыміналіст пракуратуры Віцебскай вобласці Уладзімір Байданаў.

Злачынства было здзейсненае днём. Знаходзячыся ў нецвярозым стане, 26‑гадовы хлопец, што нядаўна вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі, вырашыў абрабаваць пажылую жанчыну.

Заштурхаўшы пенсіянерку ў дом, ён нанёс ёй больш за 40 удараў нажом, а ў якасці здабычы забраў толькі мабільны тэлефон і падзараднае прыстасаванне.

У міліцыю пра жорсткае забойства паведаміла дачка загінулай.

Малады чалавек затрыманы. За ўчыненае злачынства ў дачыненні да яго завдезена крымінальная справа па ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса Беларусі, якая прадугледжвае пакаранне аж да пажыццёвага зняволення або пакарання смерцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?