«Нафтавы шок у Беларусі нікуды не знік», — паведаміў 25 мая на брыфінгу ў Мінску кіраўнік місіі МВФ па Беларусі Крыс Джарвіс.

«Падчас сваёй папярэдняй місіі мы зрабілі ацэнку, у адпаведнасці з якой кошт гэтага нафтавага шоку для Беларусі ў гэтым годзе

складзе каля 2 млрд. даляраў», — заявіў ён.

Нагадаем, што ў такую ж суму ацанілі выдаткі беларускай казны з прычыны ўвядзення Расіяй пошлін на нафту і беларускія чыноўнікі — у беларускім эквіваленце гэта прыкладна 5,9 трлн. рублёў.

Беларускі ўрад спадзяецца, сказаў Джарвіс, што ў выніку перамоў з Расіяй па імпарце нафты ў рамках Мытнага саюза ўдасца палепшыць умовы паставак чорнага золата ў краіну. Ён выказаў меркаванне, што ўрад распачаў добрыя захады ў адказ, зацвердзіўшы планы па скарачэнні ўплыву гэтага шоку на эканоміку краіны. Усе гэтыя меры, паводле слоў кіраўніка місіі МВФ, пералічаны ў апошнім дакуменце, падрыхтаваным супрацоўнікамі МВФ у рамках завяршальнага агляду па праграме паміж Беларуссю і фондам.

«Што да знешніх рызыкаў, то, найперш, у Беларусі вельмі адкрытая эканоміка з высокім імпартам і экспартам, — сказаў Джарвіс. — І гэта азначае, што эканамічнае развіццё рэспублікі да пэўнай ступені залежыць ад павышэння попыту на экспарт, які ў сваю чаргу залежыць ад стану эканомік краін‑партнёраў».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?