У Мінску ў гістарычным цэнтры могуць з’явіцца гарадавыя.

Пра гэта паведаміў старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама, галоўны архітэктар сталіцы Віктар Нікіцін у сераду на прэс‑канферэнцыі.

Тэма стварэння пешаходнай зоны ў гістарычным цэнтры горада не знятая з парадку дня.

«Гістарычны цэнтр зачынім адназначна. Магчыма, да свята горада. Ёсць прапанова паставіць там гарадавых. Прычым гэта будуць не скульптуры, а жывыя людзі», — распавёў Нікіцін.

У цэлым жа, кранаючы перспектывы стварэння ў Мінску пешаходных зон, галоўны архітэктар сталіцы канстатаваў, што першапачаткова гэтай тэме задалі няправільны пасыл. Зачыніць для руху транспарту прапаноўвалася вуліцы Камсамольскую, Маркса.

«Пешаходную вуліцу механічна нельга стварыць. А можна тады, калі па ёй не можа праехаць транспарт. Як, напрыклад, на Арбаце ў Маскве», — растлумачыў кіраўнік профільнага камітэта гарвыканкама.

На яго думку, адназначна можна смела зачыняць для руху аўтамабіляў Верхні горад і ставіць насупраць кансерваторыі дэкаратыўныя перашкоды для транспарту. Такая тэндэнцыя больш правільная.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?