Прадстаўнікі «Дзятлаўскага сыраробнага завода» выступілі ў афіцыёзнай «Гродзенскай праўдзе» з гучным матэрыялам, маўляў, «Беллакт» прадпрыняў спробу рэйдэрскага захору заводу.

«Акцыя вядзецца шляхам неаб’ектыўнага інфармавання акцыянераў.
Ім рознымі спосабамі прапаноўваецца прадаць, перадаць у даверанае карыстанне свае акцыі, праўда, па кошце як мінімум у 10 разоў менш за іх фактычны кошт», — пішуць старшыня назіральнага савета ААТ «Дзятлаўскі сыраробны завод» Ганна Грынцэвіч і дырэктар прадпрыемства Аляксандр Дубовік.

У 2008–2009 гадах дзятлаўскі завод меў вялікія праблемы — прадпрыемства працавала ў страту. У дадатак, не працавала асноўная тэхналагічная лінія — яе мадэрнізавалі. У параўнанні з крызіснымі гадамі цяперашняя сітуацыя выглядае лепш. Гэта, на думку кіраўніцтва, дазваляе меркаваць пра паспяховасць завода. Маўляў, за першыя чатыры месяцы года рэнтабельнасць дзятлаўскага завода склала 26,8%, а ў «Белакта» — 18,6%. Пра тое, што прадпрыемствы працуюць фактычна ў розных вагавых катэгорыях, размовы не вядзецца. А між тым

«Беллакт» — адзін з найбуйнейшых экспарцёраў малочнай прадукцыі на рынак Расіі.

У канцы матэрыяла кіраўніцтва Дзятлаўскага сыраробнага завода «звяртаецца да акцыянераў прадпрыемства, яго цяперашніх работнікаў і заводскіх ветэранаў: «Беражыце створанае вашай працай, працай вашых бацькоў, не паддавайцеся на ўгаворы прадаць, перадаць у даверанае карыстанне свае акцыі. Заставайцеся паўнапраўнымі гаспадарамі свайго завода!

Прыведзены і каментар новага губернатара Гродзеншчыны Сямёна Шапіра:

— У Гродзенскай вобласці неадкладна спынены ўсялякі несанкцыянаваны продаж уласнасці.
Як сказаў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, не мы стваралі ў краіне ўласнасць, не нам яе і дзяліць.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?