Што ес Словио? Словио ес новю межународю язика ктор разумиют чтирсто милион лудис на целою земла. Славацкі лінгвіст Марк Гучко (нар. 1947) з групай аднадумцаў займаецца стварэннем штучнай мовы словіё, збудаванай на падмурку славянскіх моваў і прызначанай зрабіцца агульнай для ўсіх славянскіх народаў. Паводле сайта slovio.com у гэтай мове ўжо ёсць каля 60 тысяч словаў і выразаў. На словіё перакладаюцца тэксты, ствараюцца двухмоўныя слоўнікі.

У структуры словіё ўсё максімальна спрошчана: толькі агульныя славянскія карані, назоўнікі маюць адно два склоны. Каб было прасцей распазнаць, якая часціна мовы перад вамі, уніфікаваны канчаткі амаль усіх словаў. Пісьмовасць словіё дазваляе выкарыстоўваць як кірыліцу, так і лацінку, аднак невялікая перавага даецца лацініцы. Рэч у тым, што славяне, які маюць лацінкавы алфавіт (палякі, чэхі) з вялікай цяжкасцю агорваюць кірылічныя тэксты, чаго не скажаш, дапрыкладу, пра ўкраінцаў і балгараў, якім, пад уплывам міжнародных моваў (ангельскай, нямецкай і г.д.) больш-менш лёгка даецца лацінскія літары.

Цяпершчына словіё не дужа зайздросная. І хоць стваральнікі сцвярджаюць, што словіё зразумелая амаль «400 мільёнам чалавек, ад Прагі да Ўладзівастока», аднак актыўна гэтай мовай карыстаюцца лічаныя энтузіясты. Да таго ж, крытыкі мовы сцвярджаюць, што словіё не вельмі зразумелая заходнім славянам, бо Гучко, аўтар яшчэ і адной мовы – Рускіё (спрошчанай расійскай), ствараў славіё пад моцным уплывам менавіта ўсходнеславянскіх моваў, і ў прыватнасці расійшчыны.

Увогуле кажучы, у свеце існуе некалькі дзесяткаў штучных моваў. Самая вядомая спроба прыдумаць агульныя для ўсяго чалавецтва словы належыць жыхару Горадні Людвігу Заменгафу, які на падмурку пераважна еўрапейскіх моваў стварыў эсперанта.

Чытаць яшчэ:

Малітва «Ойча наш» на мове Словіё:

Отец наш, ктор ес во небес

Святіля буй твой імен,

Прідіб кроленйе твой,

Буй вола твой, как во небес так на земла.

Хлеб наш вседенъю дарий намс днес.

І упростій намс наш віностіс

Такак мі упростіме наш віннікіс,

І не вестій намс на покусеніе

Но намс спасій от зло.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?