Беларуская чыгунка з 30 мая ўводзіць новы графік руху цягнікоў, паведаміў сёння на прэс‑канферэнцыі намеснік начальніка аддзела пасажырскай службы БЧ Канстанцін Баяр.

Новым графікам прадугледжана перамяшчэнне на беларускай магістралі 110 пар пасажырскіх цягнікоў, з якіх 79 — міждзяржаўных і 31 — мясцовых шляхоў зносін. Некаторыя цягнікібудуць курсіраваць часцей. Так, перыядычнасць курсіравання цягніка нумар 326/325 Мінск — Мурманск павялічыцца да трох разоў у тыдзень. Цягнік нумар 324/323 Гомель — Мурманск будзе курсіраваць круглы год. Акрамя гэтага, уводзяцца дадатковыя цягнікі з Мінска ў Брэст і Гомель, з Брэста ў Віцебск і з Брэста ў Магілёў. Змяняецца расклад цягніка нумар 86/85 Мінск‑Кіев: ён пераводзіцца ў разрад фірменных.

Новым графікам загадзя прадугледжаны цягнікі і ў святочныя дні. Гэта дасць магчымасць пасажырам своечасова планаваць свае паездкі.

Для прыцягнення дадатковага пасажырапатоку, паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў павялічваецца частата курсіравання і прыгарадных цягнікоў.

Напрыклад, на Мінскім аддзяленні павялічана колькасць цягнікоў на 8 пар. Арганізаваны скразны пропуск электрацягнікоў з участка на ўчастак з мінімальнымі стаянкі 7‑12 хвілін па станцыі Мінск‑Пасажырскі (14 цягнікоў) і па п.п. Інстытут Культуры (6 цягнікоў). У мінскай прыгараднай зоне паскораны чатыры электрацягнікі на ўчастку Мінск — Асіповічы, тры — на ўчастку Мінск — Маладзечна, адзін — на ўчастку Мінск — Барысаў.

На Баранавіцкім аддзяленні павялічаны прыгарадны рух на адну пару на ўчастку Баранавічы — Лунінец. Таксама да Брэста прадоўжаны па выхадных днях электрацягнік напрамкам Мінск — Баранавічы.

У Гомельскай прыгараднай зоне павялічаны рух на 9 пар, у тым ліку на ўчастку Гомель — Прыбар — Рэчыца тры пары са скразным пропускам па станцыі Гомель да станцыі Лісічкі і чатыры пары на ўчастку Гомель — Жлобін у шляхах зносін Гомель — Лазурная з улікам новага прыпыначнага пункта ў межах горада. Зменены расклад прыгарадных цягнікоў для павелічэння колькасці ўзгодненых прыгарадных цягнікоў у чыгуначных вузлах (па станцыі Жлобін — чатыры пары цягнікоў, па станцыі Калінкавічы — пяць пар) з перасадкай пасажыраў на сумежныя ўчасткі.

На Магілёўскім аддзяленні захаваны дзеючыя памеры прыгараднага руху з улікам змянення раскладаў дызель‑цягнікоў для забеспячэння дадатковых перасадак пасажыраў на станцыі Асіповічы з участка Салігорск — Асіповічы на цягнікі нумар 100 Мінск — Сімферопаль і нумар 96 Мінск — Гомель. На станцыі Магілёў‑1 дадаткова прадугледжаны перасадкі з дызель‑цягніка нумар 6567 Орша — Магілёў на дызель‑цягнік нумар 6435 Магілёў — Гомель, з дызель‑цягніка нумар 6588 Асіповічы — Магілёў на дызель‑цягнік 6572 Магілёў — Орша.

Для змяншэння часу знаходжання пасажыраў у дарозе максімальна скарочаны стаянкі транзітных прыгарадных і пасажырскіх цягнікоў на станцыі Слуцк: з 22 да 2‑9 хвілін.

На Віцебскім аддзяленні павялічаны рух цягнікоў у прыгараднай зоне на адну пару на ўчастку Віцебск — Полацк для вывазу пасажыраў у шляхах зносін Віцебск — Шуміліна. Прадоўжаны маршруты руху прыгарадных цягнікоў на поўны ўчастак у шляхах зносін Жлобін — Калінкавічы і Асіповічы — Жлобін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?