Сталічная міліцыя заклікае мінчан і гасцей сталіцы не пакідаць каштоўных рэчаў у камерах захоўвання магазінаў, паколькі адміністрацыя прадпрыемстваў гандлю за іх захаванасць адказнасці не нясе.

Для пацвярджэння актуальнасці гэтай праблемы ў горадзе на сайце ГУУС Мінгарвыканкама прыводзіцца некалькі прыкладаў.

Так, у харчовай краме вядомай гандлёвай сеткі мужчына спосабам падбору ключа адкрыў замок адной з камер і выкраў парасон, жаночую сумачку, у якой быў кашалёк з валютай, касметыка і мабільны тэлефон пакупніцы.

Агульны ўрон склаў больш як 1,2 млн. рублёў.

Затрымаць злачынца і даказаць яго віну дапамаглі наведвальнікі крамы і камеры відэаназірання.

За крадзеж з камеры захоўвання ў адным з магазінаў у мікрараёне Серабранка нядаўна была затрымана 80‑гадовая мясцовая жыхарка. Яна таксама падабрала ключ да ячэйкі і ўкрала бройлернае кураня, жавальныя гумкі, касметыку і мабільны тэлефон, які выкінула ў найбліжэйшую сметніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?