Прагноз надвор’я на 28 — 30 мая.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Па паўднёва‑заходняй палове месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер няўстойлівы 2—7 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—8°С, па паўднёвым захадзе да плюс 14°С, па Віцебскай і Магілёўскай абласцях месцамі на глебе замаразкі да 0 — мінус 1°С, днём плюс 18—24°С.

У Мінску 28 мая будзе пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў. Вецер няўстойлівы 2—7 м/с. Тэмпература паветра

ноччу плюс 4—6°С, днём плюс 19—21°С.

У наступныя двое сутак, 29 і 30 мая, у краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е.

29 мая месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер няўстойлівы 4—9 м/с, падчас навальніцаў парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—13°С; днём плюс 17—23°С, па паўднёвым усходзе да плюс 26°С.

30 мая месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер няўстойлівы 4—9 м/с, падчас навальніцаў парывы да 14 м/с. Тэмпература ноччу плюс 5—11°С, днём плюс 16—21°С; па паўднёвым усходзе ноччу плюс 12—15°С, днём плюс 22—26°С.

У Мінску 29 мая — пераменная воблачнасць. Магчымы кароткачасовы дождж. Вецер няўстойлівы 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 9—11°С, днём плюс 21—23°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?