Фіджы - гэта месца на Зямлі, жыхары якога першымі сустракаюць новы дзень, а не ў Японіі, як гэта прынята лічыць
Фота wordpress.com
Сумеснае камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж дзвюма дзяржавамі падпісана 26 мая ў пастаянным прадстаўніцтве Беларусі пры ААН у Нью‑Ёрку. Дакумент падпісалі пастаянныя прадстаўнікі дзвюх краін пры ААН Андрэй Дапкюнас і Пітэр Томсан.
Бакі пацвердзілі сваё імкненне развіваць і ўмацоўваць сяброўскія адносіны паміж дзвюма краінамі і народамі ў адпаведнасці з палажэннямі Статута ААН і прынцыпамі роўнасці, узаемнай павагі да суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці, непарушнасці межаў, неўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы.
Падчас гутаркі была адзначана неабходнасць пашырэння ўзаемавыгаднага партнёрства паміж дзвюма краінамі і ўмацавання ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне, у тым ліку пашырэння ўзаемадзеяння паміж місіямі Беларусі і Фіджы пры ААН, паведамляе прэс‑служба МЗС, паведамляе БелаПАН
***
Рэспубліка Выспаў Фіджы (афіцыйная назва ад 1998 года) знаходзіцца ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна, на ўсход ад Вануату, на Захад ад Тонга і на поўдзень ад Тувалу.
Тэрыторыя - 18 тыс. кв. км - удвая менш, чым Мінская вобласць. Але краіна складаецца больш чым з 300 выспаў, але заселеная толькі траціна. Насельніцтва - 850 тыс. Cталіца Сува.
Падрабязней пра чароўную краіну Фіджы - у Вікіпедыі