«Беларусь нармальна супрацоўнічае з Украінай», — заявіў 27 мая ў Мінску прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

«Прынамсі, усё, што трэба вырашыць, мы вырашаем. Нават непрыемныя ў некаторай ступені для Расіі пастаўкі венесуэльскай нафты праз Украіну. Яны паабяцалі і перавезлі гэтую нафту», — сказаў беларускі прэзідэнт.

«Казаць, што Юшчанка быў чужы, а Януковіч свой, нельга. Так, Януковіч — мой даўні сябар. Януковіч — прэзідэнт Украіны і будзе кіравацца інтарэсамі Украіны. Калі хтосьці думае, што гэта прарасійскі прэзідэнт — гэта няпраўда. Тое, што Віктар Юшчанка зрабіў для Беларусі, калі быў прэзідэнтам Украіны, не зрабіў ні адзін чыноўнік. Нават расійскія палітыкі. Ён проста „рваў кашулю“ ў Еўропе і Амерыцы, абараняючы Беларусь. Пры гэтым ён ніколі не патрабаваў ад мяне праводзіць антырасійскую палітыку»,
 — сцвярджае Аляксандр Лукашэнка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?