У справе прадзюсера Генадзя Шульмана дагэтуль не могуць паставіць кропку. Судовыя слуханні прыпынілі на час для дадатковага разгляду справы.

Былы дырэктар прадзюсерскага центра «Класс‑Клуб ДК» Генадзь Шульман дагэтуль чакае прысуду. Чалавек, які пазычыў больш за 600 мільёнаў рублёў, быў затрыманы 6 кастрычніка 2009 года. З гэтага часу ён знаходзіцца за кратамі. Першапачаткова Шульмана абвінавачвалі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі: злосным хуліганстве, махлярстве ў асоба буйным памеры і прычыненні маёмаснай шкоды ў буйным памеры без прыкмет крадзяжу. Пазней да гэтага дадалося яшчэ адно абвінавачванне — махлярства, здзейсненае арганізаванай групай ці ў асоба буйным памеры.

Нягледзячы на перапынак у судовых пасяджэннях, Шульман не збіраецца мяняць сваю пазіцыю і дагэтуль не прызнае сябе вінаватым ні па адным з эпізодаў справы. Ён настойвае на тым, што грошы вяртаць ён меў намер, але чакаў, пакуль патрэбная сума назбіраецца ў якасці прыбытку ад канцэртаў.

Калі будзе прызначана чарговае судовае пасяджэнне па справе Генадзя Шульмана, пакуль не ясна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?