29 мая ў сувязі з правядзеннем апошніх званкоў сталічная міліцыя ўзмоцніць кантроль за парадкам у парках і іншых месцах масавага адпачынку. Пра гэта паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама.

Урачыстасці пройдуць у 251 агульнаадукацыйнай навучальнай установе сталіцы. Прадугледжваецца, што сёлета ў іх возьмуць удзел прыкладна 30 тыс. школьнікаў.

Асаблівую ўвагу супрацоўнікі міліцыі нададуць тэрыторыі каля Нацыянальнай бібліятэкі, раёну Камсамольскага возера, паркам Грэкавай, Горкага, Янкі Купалы, 50‑годдзя Кастрычніка, 60‑годдзя Кастрычніка, 900‑годдзя Мінска, Музею камянёў, парку ў мікрараёне Курасоўшчына, скверу ў раёне вуліц Бялецкага і Касманаўтаў, лесапарку каля мікрараёна Мядзвежына, зоне адпачынку каля вадасховішча Дразды і Цнянскага вадасховішча, набярэжнай ракі Свіслач і інш.

Міліцыя акцэнтуе ўвагу на забароне распівання алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва ў грамадскіх месцах і нагадвае, што за гэтае правапарушэнне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць (максімальны памер штрафу складае 15 базавых велічыняў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?