Як паведаміў прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі, паведамленне аб пажары паступіла 27 мая ў 12.52 ад мясцовай жыхаркі, якая заўважыла ўзгаранне тарпы льнотрасты. На ліквідацыі агню працавалі 17 адзінак тэхнікі. Пажар быў патушаны на працягу гадзіны.

Агнём пашкоджана 20 тон ільнотрасты з 70 тон, якія знаходзіліся ў тарпе. Як мяркуецца, прычына пажару — падпал. Зараз устанаўліваюцца вінаватыя асобы. Навіцкі падкрэсліў, што прадпрыемства ахоўваецца, а абход аховы па перыметры льнозавода праводзіцца раз у дзве гадзіны.



Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?