itar-tass.com

itar-tass.com

Прэм’ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі не возьме ўдзелу ў пасяджэнні Вышэйшага органа Мытнага саюза Расіі, Беларусі і Казахстана, якое планавалася ў Санкт‑Пецярбургу.

Пра гэтае пасяджэнне паведамілі расійскія медыі. РИА Новости са спасылкай на дэпартамент прэс‑службы і інфармацыі расійскага ўрада паведаміла, што прэм’ер Расіі Уладзімір Пуцін разам з прэм’ерамі Беларусі і Казахстана меркавалі працягнуць перамовы па шэрагу дакументаў, якія рэгляментуюць працу саюзу. Пасяджэнне Вышэйшага органа Мытнага саюза Расіі, Беларусі і Казахстана пройдзе падчас рабочай паездкі У.Пуціна 28‑29 траўня ў Санкт‑Пецярбургу.

Прэс‑сакратар беларускага прэм’ера Аляксандр Цімашэнка сказаў карэспандэнту «Свабоды»:

«28—29 траўня ў прэм’ера не запланаваны ўдзел ні ў якіх пасяджэннях у Санкт‑Пецярбургу».

Таксама спадар Цімашэнка сказаў, што яму нічога не вядома пра сустрэчу Сяргея Сідорскага і Уладзіміра Пуціна.

«Калі б яна была,то мне пра гэта было б вядома».
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?