Затрыманне лідэра грамадскай кампаніі «Гавары праўду» Уладзіміра Някляева вывела на публіку ягоную жонку Вольгу.

Някляеў з жонкай па выхадзе з турмы.

Някляеў з жонкай па выхадзе з турмы.

Маладая жонка чакала паэта ў мінулую пятніцу ля Ленінскага РУУСа, калі мужа дапытвалі. Сустракала яго на Акрэсціна пасля трохсуткавага зняволення. Пацалаваўшы яе, няголены Някляеў з цеплынёй расказаў, што перададзеныя ёй у камеру катлеты «моцна ўзнялі ягоны аўтарытэт сярод сукамернікаў».

Уладзімір Някляеў пазнаёміўся з Вольгай падчас працы ў часопісе «Крыніца», якую паэт рэдагаваў.

Маладая выпускніца універсітэта працавала тады ў тэхнічным аддзеле часопіса. Пасля таго як «Крыніцу» закрылі, яны пабраліся шлюбам.

Вольга — другая жонка Уладзіміра Някляева.

З першай, Людмілай, паэт развёўся пасля трыццаці пяці гадоў сумеснага жыцця. Ад таго шлюбу засталіся дзве дачкі — Ілона (няродная) і Ева. Затым была яшчэ маладая жанчына Наталля, з якой паэт жыў разам, не распісаўшыся. Розніца ва ўзросце паміж Вольгай і Уладзімірам — 30 гадоў.

Жонка маладзейшая за дачку паэта Ілону і старэйшая за Еву. Сваіх дзяцей у іх няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?