Часовы ўрад Кыргызстана абяцае ўзнагароду за звесткі пра месцазнаходжанне сям’і Курманбека Бакіева.

Адпаведнае распараджэнне падпісала кіраўнік часовага ўраду Роза Атунбаева.

Памер узнагароды не паведамляецца, але ў красавіку прадстаўнікамі новай кіргізскай улады называлася сума ў 100 тысяч даляраў.

Раней намеснік кіраўніка часовага ўраду Азімбек Бекназараў паведаміў, што Кыргызстан абвясціў Курманбека Бакіева ў міжнародны вышук па лініі Інтэрпола. Ён таксама паведаміў, што запыт на экстрадыцыю Бакіева накіраваны ўладам Беларусі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?