Абмяркоўваць прапановы па далейшым развіцці супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў газавай сферы можна будзе толькі пасля выканання беларускімі калегамі кантрактных абавязальніцтваў у поўным аб’ёме, заявіў прадстаўнік «Газпрома» Сяргей Купрыянаў.

«Газпром двойчы накіроўваў у „Белтрансгаз“ і ва ўрад Беларусі патрабаванні неадкладна скасаваць назапашаную пазычанасць. Аднак мы так і не атрымалі адказу на простае пытанне: калі будзе скасаваная пазыка? Мы лічым, што нашыя беларускія калегі павінныя выконваць свае кантрактныя абавязальніцтвы ў поўным аб’ёме, і толькі на гэтай базе можна будзе абмяркоўваць прапановы па далейшым развіцці супрацоўніцтва», — сказаў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?