Падчас расследавання некалькіх крымінальных спраў у дачыненні да 17‑гадовага жыхара Ашмян, які падазраецца ў крадзяжах, устаноўлена, што ён з’яўляецца таксікаманам, а клей здабываў шляхам шантажу сямікласніцы.

Як паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама, шантажуючы сяброўку‑сямікласніцу абнародаваннем відэа з мабільнага тэлефона, на якім школьніца спрабуе нюхаць клей, навучэнец каледжа запатрабаваў ад яе пакупкі гэтага хімічнага рэчыва. Пры гэтым на пробу клею школьніцу справакаваў сам.

Паводле дадзеных Ашмянскага РАУС, прыкладна за паўтара месяца вымагальнік атрымаў ад сваёй ахвяры амаль 50 цюбікаў клею коштам больш за 70 тысяч рублёў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?