31 траўня Ўправа Партыі БНФ, у адпаведнасьці з даручэньнем ХІІІ Зьезду Партыі БНФ, зацьвердзіла праект працэдуры вызначэньня адзінага кандыдата ў межах Беларускага Незалежніцкага Блёку.
«Гэта прапанова, якая грунтуецца ня толькі на думцы экспэртаў Партыі БНФ, але і ўлічвае тыя прапановы, што раней былі агучаныя хрысьціянскімі дэмакратамі і Рухам „За свабоду“. Нашая прапанова прадугледжвае як экспэртную ацэнку з улікам якасьцяў кандыдата, так і галасаваньне рэгіянальных калегіяў выбаршчыкаў», — пракамэнтаваў рашэньне Ўправы старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
Праект працэдуры вызначэньня адзінага кандыдата будзе вынесены кіраўніцтвам Партыі БНФ на разгляд Рады БНБ 1 чэрвеня 2010 году.





