Курс даляра ЗША паводле вынікаў біржавых таргоў 1 чэрвеня вырас на 5 рублёў і склаў 3.003 рублі, што з’яўляецца новым гістарычным максімумам кошту амерыканскай валюты. Папярэдні быў зафіксаваны паводле вынікаў таргоў 25 сакавіка і складаў 3.002 рублі.

Паводле звестак Беларускай валютна‑фондавай біржы, у таргах далярам удзельнічала 26 банкаў. Аб’ём здзелак склаў 24 млн. 709 тыс. (попыт — 24 млн. 734 тыс., прапанова — 6 млн. 681 тыс.).

У таргах расійскім рублём удзельнічала 25 банкаў. Курс знізіўся на 0,94 рубля да 96,65 рубля. Аб’ём таргоў склаў 400 млн. 772 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 145 млн. 258 тыс., прапанова — 400 млн. 772 тыс.).

У таргах еўра ўдзельнічалі 24 банкі. Аб’ём здзелак склаў 16 млн. 676 тыс. (попыт — 16 млн. 669 тыс., прапанова — 18 млн. 465 тыс.), а курс знізіўся на 28 рублёў да 3.662 рублёў.

Адносна валютнага кошыка (даляр ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель умацаваўся на 0,55% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.020,57 рубля супраць 1.026,17 рубля днём раней.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка ўмацаваўся на 1,52%. Пры гэтым да даляра ЗША курс знізіўся на 4,89%, да расійскага рубля — на 2,10%, да еўра — умацаваўся на 10,80%.

На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля адносна кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 10%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?