Палескі дзяржаўны ўніверсітэт, які месціцца ў Пінску, атрымаў падарунак ад кіраўніка Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, прафесара Адама Мальдзіса — 300 кніг рознай тэматыкі.

Як адзначае газета «Пінскі веснік», цяпер, студэнты ўніверсітэту змогуць прачытаць творы Міхася Тычыны, Уладзіміра Арлова, Барыса Сачанкі, Яўгеніі Янішчыц, Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна і іншых беларускіх творцаў.

Усе падараваныя кнігі маюць штамп «З кнігазбору Адама Мальдзіса», некаторыя асобнікі з аўтографамі аўтараў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?