Былы віцэ-прэзідэнт ЗША Альберт Гор і яго жонка Тыпер абвясцілі, што вырашылі расстацца. Пара была ў шлюбе 40 гадоў. У электронным лісце, які яны разаслалі сябрам, сказана: «Пасля доўгіх і цяжкіх разважанняў мы прынялі рашэнне растацца. І гэта ўзаемнае рашэнне». Гор заявіў сябрам, што яны з жонкай «аддаліліся» адно ад аднаго і даўно жывуць кожны сваім жыццём.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0