У Беларусі 1 чэрвеня ў 20.00 завяршылася рэгістрацыя для праходжання цэнтралізаванага тэставання,

паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Міністэрства адукацыі Мікалай Фяськоў.

«У гэтым годзе абітурыенты падавалі заявы на ЦТ без ажыятажу і якіх‑небудзь эксцэсаў, усё прайшло вельмі спакойна і дысцыплінавана», — падкрэсліў ён. Мікалай Фяськоў расказаў, што апошні дзень рэгістрацыі таксама прайшоў спакойна. «Я размаўляў з прадстаўнікамі пунктаў рэгістрацыі ў рэгіёнах — там, як і ў Мінску, усё прайшло нармальна», — адзначыў дырэктар РІКВ.

Нагадаем, у Беларусі пры паступленні ў ВНУ (акрамя некаторых спецыяльнасцей) абітурыент здае ў форме ЦТ 3 прадметы, а пры паступленні ў ССНУ — два.

Абітурыенты, якія ўдзельнічаюць ва ўступнай кампаніі, абавязаны падаць у прыёмныя камісіі ВНУ і ССНУ дакументы аб праходжанні ЦТ па выбраных прадметах. Дарэчы, абітурыенты з Расіі, Казахстана, Кыргызстана і Таджыкістана, якія маюць права паступаць у беларускія ВНУ і ССНУ на бюджэтную форму атрымання адукацыі, таксама абавязаны прайсці ЦТ.

Першы іспыт ЦТ — гэта беларуская мова, пройдзе 14 чэрвеня.

На наступны дзень, 15 чэрвеня, абітурыенты здадуць рускую мову, 17 чэрвеня — гісторыю Беларусі, 18 чэрвеня — геаграфію, 20 чэрвеня — матэматыку, 22 чэрвеня — грамадазнаўства, 24 чэрвеня — Сусветную гісторыю навейшага часу, 25 чэрвеня — фізіку, 27 чэрвеня — біялогію, 29 чэрвеня — замежныя мовы, 30 чэрвеня — хімію.

Усе іспыты традыцыйна будуць пачынацца ў 11.00.

Сертыфікаты, як і ў мінулым годзе, будуць выдадзены ўсім, хто атрымае ад 1 бала і вышэй. Выдача сертыфікатаў усім абітурыентам павялічвае іх шанцы на паступленне ў ВНУ і ССНУ як бюджэтнай, так і прыватнай формы ўласнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?