Увечары 1 чэрвеня ў вёсцы Уза Буда‑Кашалёўскага раёна загінула 55‑гадовая сялянка.
Як паведамілі ў прэс‑службе УУС Гомельскага аблвыканкама, жанчына была смяротна траўмавана маланкай.
У раённай пракуратуры расказалі, што работніца мясцовай птушкафабрыкі падчас навальніцы палола градкі на сваім агародзе. Разрад маланкі трапіў проста ў яе.
Жанчына памерла на месцы.





