У ЗША у штаце Вашынгтон з 1 чэрвеня пачаў дзейнічаць новы падатак на прысмакі, піва, жуйку і ваду ў бутэльках.
Так, напрыклад, ўпакоўка з шасці бляшанак піва зараз будзе каштаваць на 28 цэнтаў даражэй. Падаткі на прысмакі і жуйку могуць скласці да 9,2% ад іх кошту.
З 1 мая на тэрыторыі штата ўжо ўвялі падатак на цыгарэты, які складае $1. З ліпеня ўлады абяцаюць таксама ўсталяваць збор на продаж газіроўкі.
Мяркуецца, што гэтыя зборы прынясуць бюджэту штата да чэрвеня 2011 года $135 мільёнаў.





