Першае паседжанне аргкамітэту па святкаванні 20-х угодкаў Дэкларацыі незалежнасці адбудзецца 3 чэрвеня ў менскай Сядзібе БХД, пачатак, а 14-й гадзіне.
Дэкларацыя незалежнасці была зацверджаная Вярхоўным Саветам БССР 27 ліпеня 1990 года.
На сёння далі згоду на ўдзел у аргкамітэце Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Алесь Пашкевіч.
БХД выступае з прапановай правесці ў межах святкавання навукова-практычную канферэнцыю «20 гадоў незалежнасці», арганізаваць прагляд тэматычных фільмаў, праграму ўрачыстых вулічных мерапрыемстваў.
Тэлефон для кантакту: (029) 763-59-54 (Віталь)
Прэсавая служба БХД
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ