1 чэрвеня Моладзь БНФ правяла ў сталіцы акцыю, мэтай якой было стварэнне пазітыўнага іміджу дэмакратычных моладзевых актывістаў і распаўсюд інфармацыі аб тэлеканале Белсат.
Каля 16-ай гадзіны актывісты арганізацыі пачалі раздаваць у мінскім парку Горкага рэкламную прадукцыю канала, а таксама дыскі з музыкай і мультфільмамі па-беларуску.

Як паведаміў «НН» адзін з арганізатараў акцыі, Франак Вячорка, было распаўсюджана каля 600 камплектаў падарункаў. Напрыканцы акцыі падчас размовы з журналістам Белсата быў затрыманы Павел Чадук. Яго пратрымалі ў пастарунку 2 гадзіны і адпусцілі без складання пратаколу.

Падобныя акцыі прайшлі і ў іншых гарадах — Баранавічах, Вілейцы, Барысаве. Там іх ладзілі студэнцкія актывісты. Інцыдэнт адбыўся толькі ў Барысаве. Падчас раздачы балёнікаў там двойчы быў затрыманы Андрусь Крэчка. Міліцыянты склалі пратакол затрымання і канфіскавалі рэкламныя матэрыялы каналу Белсат. Праз тры гадзіны Крэчку адпусцілі, а потым ізноў затрымалі, абшукалі аўтамабіль і канфіскавалі літаратуру, што там знаходзілася. Моладзевы актывіст ізноў правёў у пастарунку тры гадзіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?