У Беларусі распрацавана дзяржаўнай праграма па барацьбе з карупцыяй на 2010—2012 гады.
Пра гэта 2 чэрвеня паведаміў журналістам у Мінску намеснік генеральнага пракурора Віктар Конан.
Паводле яго слоў, палажэнні дакумента цяпер абмяркоўваюцца. Назваць нейкія навацыі гэтай праграмы ў параўнанні з дзейнай Конан адмовіўся.
Адзначыў толькі, што ёсць «рэвалюцыйныя ідэі ў сферы міжнароднай амністыі».
Плануецца, што новая дзяржпраграма найбліжэйшым часам будзе зацверджана прэзідэнтам.





