Стэнаграма размоваў экіпажа польскага Ту-154М з Качынскім раскрывае драматызм палёту.
Запіс размовы пачынаецца з рэплік чалавека, які не з’яўляўся членам экіпажа самалёта. Увогуле ў кабіне пілотаў знаходзіліся некалькі старонніх.
Дакладна вядома, што ў кабіне пілотаў былі камандуючы
У 10.04 адзін з іх сказаў пілотам:
«To będzie… Makabra będzie. Nic nie będzie widać».(Гэта будзе... Жах будзе. Нічога не будзе відаць).
Тая ж асоба паведаміла пілотам, што рашэння Качыньскага адносна пасадкі альбо заходу на іншы аэрадром няма.
За 16 хвілін да катастрофы пілоты прэзідэнцкага
«No witamy ciebie serdecznie. Wiesz co ogólnie rzecz biorąc, to pizda tutaj jest. Widać jakieś 400 metrów około i na nasz gust podstawy są poniżej 50 metrów, grubo».(Сардэчна вітаем цябе. Ведаеш, агулам тут п...а. Бачнасць толькі на нейкія 400 м і на наш густ туман ніжэй за 50 м, так прыкладна).
Пасля гэтага пілоты вырашалі, ці варта рабіць спробу пасадкі. Калі дыспетчар на зямлі, даведаўшыся аб запасах паліва, што дазвалялі адысці на запасны аэрадром, дазволіў пасадку, польскія пілоты вырашылі зрабіць спробу.
У 10.38, магчыма, Марыюш Казана, гаворыць пілотам: «Wkurzy się, jeśli jeszcze» (Раззлуецца, калі зноў).
Паводле запісу, лёс самалёта і ўсіх, хто знаходзіўся на яго борце вырашыўся ў 10.41 па смаленскім часе. Запіс адлюстраваў гук ад сутыкнення з дрэвамі. Адначасова пілоты закрычалі:
«Kurwa! Kurwa mać!!!».Гэта былі апошнія словы, зарэгістраваныя чорнымі скрынкамі.
Нагадаем, што рашэнне аб неадкладным апублікаванні запісаў самапісцаў





