Са статыстычнага гледзішча хлопцы мастурбуюць больш за дзяўчат, але дарослыя мужчыны — менш за жанчын. Так што рахунак з цягам часу ўраўнаважваецца.
Мастурбацыя — полавы акт, які дазваляе прыйсці да вывальнення пры дапамозе самага блізкага чалавека — нас саміх. Са статыстычнага гледзішча хлопцы мастурбуюць больш за дзяўчат, але дарослыя мужчыны — менш за жанчын. Так што рахунак з цягам часу ўраўнаважваецца.
З іншага боку, мужчыны больш пакутуюць ад пачуцця віны, а жанчыны жывуць у большай лагодзе і згодзе з уласным целам і яго патрэбамі.
Пералічым усе магчымыя перавагі і заганы мастурбацыі.
1. Калі б не мастурбацыя, дык людзі атрымлівалі меней асалодаў:
— мужчыны, якія не змаглі здабыць жаночую прыхільнасць, былі б больш схільныя да гвалту,
— прастытуцыя стала б больш распаўюджанай,
— венерычных захворванняў было б больш.
2. Мастурбацыя прывучвае чалавека прыслухоўвацца да свайго цела і шанаваць яго, вывучаць сябе.
3. Мастурбацыя — цудоўны сродак для зняцця стрэсаў, засмучанасці, прыгнечанасці і знерваванасці. Дарэчы, мастурбацыя часам палягчае размаітыя болі — зубныя, галаўныя, спінныя, месячныя і да т. п.
4. Мастурбацыя спрыяе мужчынскай урадлівасці. Яна — пры разумнай рэгулярнасці — падтрымлівае мужчынскі механізм у здаровым стане ў часе, калі мужчына далёка ад сваёй каханай.Пры мастурбацыі арганізм мужчыны вызваляецца ад менш жыццяздольных насенінак, якія састарыліся ў насенных каналах, чакаючы сваёй чаргі.
Спрактыкаваная, жанчыны надалей можа настаўляць свайго партнёра, як спраўней яе задаволіць і давесці да аргазму.5. Мастурбацыя навучае жанчын пра іх уласныя пачуцці і рэакцыі на пешчы.
6. Мастурбацыя спрыяе захаванню жаданняў у дачыненні да сэксуальнага партнёра ў перыяд, калі той не хоча або не ў стане бавіцца сэксам.
Заганы мастурбацыі.
1. Пераважна ў мужчын існуе небяспека празмернага прызвычайвання да мастурбацыі.У занадта звыклых да ананізму мужчын зніжаецца псіхалагічная матывацыя шлюбу. Таксама, часам, падчас заняццем сапраўдным сэксам такія мужчыны не здатныя дасягнуць аргазму. Чаму? Цяпер яны маюць патрэбу ў акрэсленым, асабістым рытме сваёй рукі, у адмысловым ціску уласнай далоні. Або, каб дасягнуць вывальнення, мужчыне патрабуюцца дадатковыя сэксуальныя ўзбуджальнікі ў выглядзе сэксуальных фантазіяў або эратычных стужак.
2. Зацыкленасць некаторых падлеткаў на мастурбацыі забірае шмат часу за кошт іншых важных сямейных і навучальных справаў.





