Амерыканка судзіцца з Google праз няправільны маршрут
Жанчыну збіла машына, калі яна спрабавала перайсці чатырохпалосную дарогу ў заброненым месцы.
У ЗША жанчына судзіцца з кампаніяй Google за прадстаўлены няправільны маршрут. Жыхарка штата Юта Лорэн Розенберг, якая выкарыстоўвала інтэрнэт-сэрвіс Google Maps у якасці пешага навігатара, праз суд патрабуе ад кампаніі пакрыць ёй шкоду за ДТЗ. Яно адбылося, калі яна ішла па прапанаванаму сэрвісам маршруце. Жанчына таксама патрабуе пакрыць выдаткі на лячэнне, а таксама маральную шкоду ў памеры 100 тысяч даляраў.
«Інцыдэнт адбыўся ў студзені гэтага года, калі Розенберг спрабавала дайсці ад адной кропкі ў горадзе Парк-Сіці да іншай, выкарыстоўваючы з дапамогай мабільнага тэлефона навігацыю ад Google Maps.
Прытрымліваючыся ўказанням праграмы, жанчына выйшла на чатырохпалосную аўтамабільную дарогу без тратуара з таго боку, дзе яна знаходзілася.
Калі Розенберг паспрабавала перайсці шашу на іншы бок, яе збіла машына, у выніку чаго яна атрымала множныя пераломы і іншыя траўмы», — паведаміла адвакат пацярпелай.
ЯВ, паводле «Корреспондент»
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ