Смяротна траўмаваны электрычным токам 16‑гадовы жыхар пасёлка Мухавец Брэсцкага раёна.
Як паведаміў следчы пракуратуры Брэсцкага раёна Алег Цыганаў, трагедыя адбылася а першай гадзіне ночы 1 чэрвеня.
Крык сына, які знаходзіўся ў сваім пакоі адзін, пачула яго маці. Жанчына знайшла сына без прыкметаў жыцця на падлозе.
Паводле папярэдніх звестак, старшакласнік праводзіў эксперыменты з электрычным токам, ад удару якога і загінуў.
Праверку праводзіць пракуратура Брэсцкага раёна.





