Уладзімір Някляеў 2 чэрвеня заявіў, што яго кампанія падпісваецца пад эканамічнай перадвыбарчай праграмай Яраслава Раманчука.

«Афіцыйна беспрацоўе у нас дзесьці на узроўні аднаго працэнта. —сказаў Уладзімір Някляеў сёння на прагулачным параходзе пасярэдзіне Мінскага мора, падчас прэзентацыі кнігі «100 абліччаў беспрацоўя». — Насамрэч усё зусім не так. Сам Сідорскі ці нехта з яго намеснікаў сказаў, што пры рэфармацыі эканомікі, якую давядзецца рабіць, нас чакае страта 1,5 мільёны працоўных месцаў — гэта афіцыйная заява і гэта вельмі сур’ёзная лічба.

Зменшыць наступствы таго, што нас чакае можна толькі ствараючы новыя працоўныя месцы. Калі Яраслаў Раманчук вылучаўся ў кандыдаты ў прэзідэнты РБ, ён прэзентаваў сваю эканамічную праграму, якая вырашае праблемы беспрацоўя.

Пад гэтай эканамічнай праграмай Раманчука, кампанія «Гавары праўду» цалкам падпісваецца.

У аснове гэтай праграмы прыняцце закона пра малы і сярэдні бізнес, а г.зн. пра тыя структуры, якія ствараюць працоўныя месцы. Зараз мы працуем над тым, каб сабраць неабходныя 50 тыс. подпісаў для прыняцця гэтага закона».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?