З прыходам вельмі цёплага надвор’я на паверхню выплыла яшчэ адная недарэчнасьць тралейбусаў «Белкамунмаш», у прыватнасьці, шырока распаўсюджанай цяпер мадэлі АКСМ-321. Яны ператвараюцца ў сапраўдныя саўны, чаму спрыяюць вялікая награвальнасьць цеплаізаляцыйных матэр’ялаў ды дэкаратыўных панэляў салёну, адна фіранка на 2 акны, адсутнасьць якіх люкаў. Пра вэнтыляцыю ды клімат-кантроль гаворка нават не ідзе.

Паездкі ў такіх тралейбусах нават раніцай, калі не так пячэ и калі адносна мала народу, невыносныя. Але людзі церпяць, бо нічога не зробіш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?