Камедыю, якая здымалася ў Беларусі, пакажуць у нядзелю.
Удавец Фядос Ходас мае трох сыноў.Старэйшы Андрэй — абачлівы. Сярэдні Аляксандр — зарабляе грошы ў Варкуце, пятнаццаць гадоў ужо не з’яўляўся дома. І, як у народнай казцы, малодшы Васіль, — самы шалапутны. Бацька хвалюецца за дарослых дзяцей, спрабуе кожнага наставіць на правільную жыццёвую дарогу. Сюжэт фільма разгортваецца вакол пераезду жыхароў вёскі Белыя Росы ў гарадскія кватэры. У камедыі адлюстравана жыццё савецкіх людзей пачатку 1980-х гадоў.
Здымалі фільм у Гродне. Прататыпам Белых Росаў стала вёска Дзевятоўка, якая цяпер з’яўляецца раёнам горада.
На экраны фільм выйшаў у 1983 годзе. Па выніках апытання ў часопісе «Советский экран», гэта лепшая камедыя ў 1984 годзе.
Рэжысёр: Ігар Дабралюбаў.
Аўтар сцэнару: Аляксей Дудараў.
У ролях: Усевалад Санаеў, Мікалай Карачанцаў, Міхаіл Какшонаў, Станіслаў Садальскі, Генадзь Гарбук і іншыя.
Паглядзець фільм можна 6 чэрвеня на тэлеканале БТ, пачатак у 12.10.





