З 27 мая па 9 чэрвеня 2010 года праходзіць візіт у Балівію, Венесуэлу, Кубу і Эквадор дэлегацыі органаў дзяржаўнага кіравання і прадпрыемстваў. Дэлегацыю ўзначальвае памочнік Лукашэнкі Віктар Шэйман.

2 чэрвеня беларуская дэлегацыя завяршыла візіт на Кубу. Адбыліся сустрэчы і перамовы з намеснікам старшыні савета Міністраў Кубы Рыкарда Кабрысасам, міністрам знешняга гандлю і замежных інвестыцый Радрыга Мальмьеркай, міністрам базавай прамысловасці Ядзірай Гарсія, міністрам чорнай металургіі і машынабудавання Сальвадора Пардзью Круза, прадстаўнікамі галіновых міністэрстваў і ведамстваў.

Цяпер дэлегацыя знаходзіцца ў Балівіі. Пасля чаго наведае Эквадор і Венесуэлу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?