Рознагалоссі па Мытнаму саюзу, верагодней за ўсё, будуць урэгуляваны. Аб гэтым заявіў міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў, адказваючы на пытанні журналістаў па выніках праведзенага сёння ў Маскве сумеснага пасяджэння калегій Мінэканомікі Беларусі і Мінэканамразвіцця Расіі.

«Бакі плануюць урэгуляваць спрэчныя пытанні і з 1 ліпеня запусціць Мытны саюз», — сказаў Мікалай Снапкоў.

У сваю чаргу міністр эканамічнага развіцця Расіі Эльвіра Набіуліна пацвердзіла зацікаўленасць расійскага боку ў тым, каб Беларусь далучылася ў поўным аб’ёме да работы ў рамках Мытнага саюза.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?