Сеанс масавага ўспамінання 90-х адбудзецца сёння ў «Мінск-Арэне» на «Супер-дыскачы 90-х». У Мінску прадэманструюць сваю творчасць і наяўнасць Dr.Alban, Snap!, Rednex, Brooklyn Bounce, Mr. President, 2 Unlimited, Ice MC. Ці думалі мы, простыя беларускія хлопчыкі і дзяўчынкі, скачучы на сельскіх і школьных дыскатэках пад эпахальныя It’s my life i No Limit, што зможам на ўласныя вочы пабачыць і яшчэ патанчыць пад жывых — саміх доктара Албана, містэра Прэзідэнта і двух ту Анлімітэдаў?

1. Увогуле кажучы, Доктар Албан — хай сабе швед, хай сабе нігерыйскага паходжання, але адназначна — не чужы нам чалавек і нават частка песеннага фальклору. Хто не памятае прыпеўку-перапеўку: «Стоп, халадзільнік, стоп, маразільнік, ітс май лайф!». І калі ў самой Швецыі пра медыка-спевака амаль забыліся, дык на постсавецкай прасторы яго па-ранейшаму шануюць: Албан безупынку канцэртуе па Расіі, не так даўно наведаў «Міс Беларусь» і нават завёў расійскамоўны блог для мэтавай аўдыторыі.

Калі хто забыўся, доктар ён таму, што колісь вучыўся на стаматолага, але на радасць музычнай індустрыі і нам так і не давучыўся.

2. Гурт Snap! Мы можам прыгадаць іх па кампазіцыях Rhythm is a dancer, Exterminate Are you ready і вядома па I’ve got the power — якая гучала ў процьме фільмаў, пачынаючы ад «Гудзонскага ястраба» з Брусам Уілісам і «Бруса Ўсемагутнага» з Джымам Керы. Памятаеце?

3. Толькі варта пачаць «Я-я-е!» як сэрца адкажа, «Кокоджамбо, е-е-е». Вядома, мы пра закладнікаў адной (але якой!) песні гурт Mr.President:

4. Еўрапейскіх каўбоеў Rednex нельга забыць, дзякуючы іх вечнаму рамантычнаму ляманту Wish you will here і бадзёраму тэхна-кантры Сotton-Eye Joe:

5. Ice MC спяваў пра rainy day, а яго кампазіцыю Think about the way мы чулі ў культавай стужцы 90-х «Жыццё без наркотыкаў», выбачайце, «Транспойтынг»:

6. Ну, і на заедак — два галандскія ўсёдазвольшчыкі 2Unlimited. Нагадваць пра іх, здаецца няма патрэбы: No limit, The real thing, Jump for joy. Гурт не так даўно ўз’яднаўся ў першапачатковым складзе, Аніта Дот і Рэй Слайнгаард. Праўда вернуць назву, права на якую належыць аднаму з колішніх прадусараў гурту, пакуль не ўдалося. Таму творчы калектыў ужывае ў назве ўсялякія маркетынгавыя хітрыкі. Дарэчы, цяпер Аніта змагаецца з сур’ёзнай хваробай, таму падтрымаць яе варта:

Такім чынам, дачакаліся! 4 чэрвеня «Мінск-Арэна». «Супер-дыскач 90-х»: Dr.Alban, Snap!, Rednex, Brooklyn Bounce, Mr. President, 2 Unlimited, Ice MC.

Пачатак а 19-й. Кошт квіткоў: 90 тыс. — Танцпляц, 190 тыс. — фан-зона )танцпляц), трыбуны — ад 70 да 190 тыс. Тыс., VIP-сектар 290 тыс.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?