Як стала вядома «Тузіну Гітоў», лідэры рэп‑металу ўпершыню завітаюць у Беларусь. Амерыканцы дадуць канцэрт у «Мінск‑арэне» 5 кастрычніка. Магчыма, што з Фрэдам Дэрстам праспявае рэпер Сярога, які мае ўжо досвед супрацы з гэтым гуртом.

Limp Bizkit існуюць ужо 16 гадоў. Сусветную славу яны набылі ў 1999 годзе, калі выдалі альбом Significant Other. Кружэлка стала мультыплацінавай. Наступны іх альбом Chocolate Starfish and the Hot Dog Flavored Water стаў плацінавым за першы тыдзень продажаў (гэта значыць продажы сягалі мільёну асобнікаў за некалькі дзён) і атрымаў прэмію MTV, як найлепшы дыск у свеце. Падмацаваны поспех быў саўндтрэкам да фільму «Місія невыканальная — 2». У адным з тураў каманду падтрымалі Metallica, Linkin Park і Deftones.

Упершыню на постсавецкай прасторы гурт сыграў летась, калі даў два аншлагавыя канцэрты ў Пецярбургу і Маскве. Цікава, што на разагрэве ў амерыканскіх ню‑металістаў выступаў рэпер з Беларусі Сярога, які нават выканаў з Limp Bizkit сумесны твор, праўда гэты эксперымент выклікаў абурэнне прыхільнікаў каманды.

Limp Bizkit выступіць у беларускай сталіцы 5 кастрычніка ў «Мінск‑арэне», дзе ўжо гралі Rammstein і Scorpions, а неўзабаве выступіць Элтан Джон. Плануецца, што квіткі на шоу амерыканцаў будуць каштаваць па 100—200 тысяч рублёў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?