Жаночы спецназ выходзіць з аўтобуса і шыхтуецца.

Жаночы спецназ выходзіць з аўтобуса і шыхтуецца.

 Пачынаецца «разгон».

Пачынаецца «разгон».

 Каля помніка Вячаславу Чарнаволу.

Каля помніка Вячаславу Чарнаволу.

Фота bigpicture.ru

Актывісткі FEMEN зладзілі акцыю ў падтрымку ўкраінскай прэсы «100 дзён: Я табе тваю камеру ў ж**у засуну».

3 чэрвеня на Плошчы Незалежнасці ў Кіеве прадстаўніцы жаночага руху FEMEN па-свойму падсумавалі вынікі першых 100 дзён прэзідэнцтва Віктара Януковіча. Яны зладзілі акцыю ў падтрымку ўкраінскай прэсы «100 дзён: Я табе тваю камеру ў ж**у засуну». Актывісткі FEMEN, апранутыя ў стылізаваныя пад спецназаўскую форму касцюмы, дручкамі «разганялі» рэпарцёраў, што прыйшлі асвятляць акцыю. Некалькі журналістаў яны схапілі і адвялі ў свой аўтобус. Напрыканцы мерапрыемства актывісткі FEMEN усклалі кветкі да помніка вядомаму ўкраінскаму палітыку і грамадскаму дзеячу Вячаславу Чарнаволу.

Рух FEMEN славіцца сваімі скандальнымі акцыямі. Напрыклад два гады таму ў цэнтры Кіева яны патрабавалі забараніць уезд замежнікам, заўважаным у сэкс-турызме. Акцыя насіла назву «Украіна — не бардэль!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0