Але эксперт Антон Астаповіч сумняваецца ў яе мэтазгоднасці.

Фота К.Шастоўскага, radzima.org.

Фота К.Шастоўскага, radzima.org.

Ужо ў чэрвені пачнецца распрацоўка праектнай дакументацыі для рэстаўрацыі касцёла Найсвяцейшага Божага Цела ў Нясвіжы. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве культуры. Як толькі дакументацыю падрыхтуюць, прыступяць да рамонту даха і вадасцёкавай сістэмы.

Да канца года плануецца выканаць даследаванні жывапісу, алтароў, ляпнога дэкору ў інтэр’еры касцёла, пахавальнай крыпты роду Радзівілаў, правесці геалагічныя даследаванні на тэрыторыі храма.

Пасля пачнецца рэстаўрацыя фасадаў храма, вежы, капліцы Булгарына.

Генеральным праекціроўшчыкам вызначаны ААТ «Белрэстаўрацыя». Як запэўніваюць у Мінкультуры, будуць праводзіцца кансультацыі са спецыялістамі-рэстаўратарамі з Польшчы і Літвы.

Сёлета плануецца выдзеліць 2 млрд. рублёў на работы ў касцёле.

Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч скептычна адносіцца да планаў міністэрства. «Маё ўражанне, што дзяржаве няма куды грошы падзець». Ён кажа, што

касцёлу патрэбныя кансервацыя і невялікі рамонт, які можна зрабіць без значных фінансавых укладанняў.

А айчынныя арганізацыі, якія будуць займацца рэстаўрацыяй, па яго словах, пойдуць на тое, каб асвоіць усе выдзеленыя сродкі. Для гэтага яны гатовыя будуць нават зруйнаваць помнік і адбудаваць яго наноў.

Антон Астаповіч адзначае, што будзе дамагацца сустрэчы з мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам. «Сітуацыя неадназначная.

У першую чаргу павінен выказацца касцёл. Але касцёл пакуль маўчыць».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?