Беларускія кнігавыдаўцы прывезлі шэсць дыпломаў з конкурсу «Мастацтва кнігі», які прайшоў у Маскве.

Гран-пры атрымаў фотаальбом «Зямля сілы. Белавежская пушча», выдадзенага да 600-годдзя ўвядзення запаведнага рэжыму ў пушчы.

Дыпломы па іншых намінацыях:

«Перамога» — дыплом І ступені, зборнік «Никогда не забудем» («Мастацкая літаратура»).

«Наш сучаснік» — дыплом І ступені, кніга Мітрапаліта Філарэта «Мысли сердца» (выдавецтва Свята-Лізавецінскага манастыра ў Мінску).

«Надрукавана ў Садружнасці» — дыплом І ступені, «Слуцкое Евангелие» (выдавецтва Беларускага Экзархата).

«Садружнасць» — дыплом ІІ ступені, «Энциклопедия Победы: Беларусь-Москва» («Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі»).

«Кніга для дзяцей і юнацтва» — дыплом ІІ ступені, «Богатыри и Витязи земли русской. По былинам, сказаниям и песням» («Кніжны Дом»).

Удзел у конкурсе «Мастацтва кнігі» прынялі выдаўцы з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, Расіі, Таджыкістана, Туркменіі, Узбекістана, Украіны, Эстоніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?