Сёння ў іншы свет адышоў горацкі грамадскі актывіст Пётра Маланачкін. Да свайго 50‑годдзя ён не дажыў аднаго месяца.

Нягледзячы на цяжкую хваробу, якая была ў Пятра з 35 гадоў, ён выдаткоўваў увесь свой свабодны час на грамадскія справы і служэнне Госпаду.

Найбольшы ўнёсак Пётра зрабіў у збор подпісаў супраць пабудовы атамнай электрастанцыі недалёка ад Горак.

Сам хварэў, таму моцна баяўся, што крыніца радыяцыі ў выглядзе АЭС побач з родным горадам можа нашкодзіць здароўю іншых людзей.

Пётра Маланачкін быў светлым і добрым чалавекам. Ён глыбока верыў у Бога і намагаўся далучыць да маральных каштоўнасцяў як мага большую колькасць людзей. На жаль, гэта не заўсёды знаходзіла разуменне.

Ён быў актывістам незарэгістраванай Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

Горкі страцілі чалавека, які любіў свой горад, людзей, верыў у справядлівасць і змагаўся за яе.

Светлая памяць. Пухам зямля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?