У Беларусі плануецца знізіць максімальна дапушчальныя памеры штрафаў за правапарушэнні ў сферы эканамічнай дзейнасці. Адпаведная норма прадугледжана ў папраўках у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, прынятых 10 чэрвеня палатай прадстаўнікоў у першым чытанні.

У прыватнасці, паведаміў дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзім Іпатаў, для фізічных асоб максімальны штраф зніжаецца з 500 да 200 базавых велічынь, для індывідуальных прадпрымальнікаў — з 500 да 400, для фізічных асоб пры здзяйсненні некалькіх адміністрацыйных правапарушэнняў — з 1.000 да 400.

Законапраект устанаўлівае забарону на канфіскацыю прадметаў адміністрацыйна-мытнага парушэння, набытых пасля яго здзяйснення асобай, невінаватай у яго здзяйсненні, калі такія прадметы былі набытыя ў рознічным гандлі. Па словах Іпатава, гэта дазволіць абараніць права ўласнасці добрасумленных пакупнікоў рэчаў, якія раней былі незаконна ўвезены на тэрыторыю Беларусі без мытнага афармлення.

Папраўкі ў КаАП прадугледжваюць магчымасць прымянення ў дачыненні да юрыдычных асобаў такога віду адміністрацыйнага спагнання, як папярэджанне.

Акрамя таго, законапраект вызначае адміністрацыйную адказнасць для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія арганізуюць правядзенне дыскатэк і працу начных клубаў, за з’яўленне там асобаў, якія не дасягнулі 18 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?