Папулярны гурт «Дзецідзяцей» вырашыў выправіцца ў «бестэрміновы адпачынак». Пра гэта напісана

ў адмысловым звароце да прыхільнікаў на афіцыйнай старонцы гурту.

«Ведаючы, як моцна вы нас любіце, як верыце ў нас… ...мы просім вас аб разуменні і цярпенні, — кажацца ў звароце. — Вам (як і нам) пакуль цяжка гэта ўявіць, але дайце веры: гэта сапраўды неабходна. Мы думаем пра вас, моцна любячы і цэнячы ўсё, што вы для нас зрабілі і працягваеце рабіць. Дзякуй...»

Ад каментароў салістка гурту Ганна Хітрык устрымалася, але гітарыст Зміцер Есяневіч у інтэрв'ю музычнаму парталу «Тузін Гітоў» быў больш адкрыты.

«Калі мы былі бы мудрэйшымі, то перажылі бы гэты крызіс, — кажа Есяневіч. — Ва ўсім вінаватыя маладушнасць і ганарлівасць, якія апанавалі ўсіх нас траіх. У пэўны час мы пачалі раздражняць адзін аднаго. Таму сыйшліся на тым, што трэба ўзяць паузу».

Заснаваны ў 2006 г., гурт «Дзецідзяцей» грае лёгкі рок. Сярод іншых групаў «ДзДз» вылучаюцца далікатнасцю акустычнага гучання і вытанчанасцю тэкстаў. Зусім нядаўна гурт выдаў цалкам беларускамоўны альбом «Рух», які з вялікім поспехам быў прэзентаваны на сцэне Купалаўскага тэатру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?